Leibonik - Emigrant Song

  Переглядів 260,507

Siarhei Bashlykevich

Siarhei Bashlykevich

10 місяців тому

Пра альбом тут: www.leibonik.live
Прысвячаецца маім сябрам - за межамі Беларусі і дома.
Гэта першая песня з майго першага "эмігрантскага" альбома, які выйдзе неўзабаве. Адчуваю патрэбу адрэфлексаваць тэму пераезду, пасля чаго можна будзе смела зноў вярнуцца да "тупых песняў", якія, спадзяюся, вы таксама будзеце чакаць і слухаць.
Заўжды з вамі,
дзе б ні знаходзіўся,
Сяргей.
/ leibonik
Над запісам працавалі:
/ bashlykevich
/ mr_nickson73
/ pavel_mamonau
/ pavel_sinila
/ jess_davy_
Leibonik - Emigrant Song (Скажы, Віталік)
На "Роспачы ладдзю" схадзіў бы зноў ў Тэатр лялек,
Але адчаліў твой цітанік. Скажы, Віталік?
На лецішча бацькам прывезла бы свайго ты краша,
Але жывеш ля акіяна. Скажы, Наташа?
Ты шмат вандруеш па свету, скажы, Дзёня,
Але ўсё меней 375 у тэлефоне.
Хацеў бы аксамітнага і караоке ў графах,
Затое Жэня пабываў ўжо ў дваццаці штатах.
Вось бы пасля шахты накаціць настоечку на хлебе,
Але ў Шнэкуцісе не тое. Скажы, Глебе?
Скажы, Міша, дачку звазіць бы ў Магілёў,
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў
Мала хто разлічваў на такія во прыгоды -
Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы,
Ну пашырыш гарызонты, ну такой бяды -
Выязджаў на пару год, а ад'ехаў назаўжды.
Ну падвучыш мовы, аб’ехааўшы Пангею…
Вы гляньце, пане-каханку Андрэю,
Як мякка ільне да беларусскага нёба
Пшэпрашам, лаб вакар, асалям, мадлоба!
Вось твой саунд-трэк на еўрапейскіх магістралях -
Led Zeppelin - Immigrant Song. Cкажы, Віталя?
Столькі ж бараў, так жа соладка ад дыма,
Але старая Прага не Падол. Cкажы, Дзіма?
Хацела б сцежкай да Дзісны прайсці ляском ад поля,
А як табе бурштын балтыйскі, скажы Воля?
Хацела б на канцэртах у Менску расквітаць як ружа,
А як табе пан-еўрапейскі тур, скажы Ксюша?
Каця, ці прыгожая ў Лондане ляпніна
ў Belarusian Library of Francis Skaryna?
Цікава разглядаць па суботах і нядзелях
Вроцлаўскіх гномаў? А, Эміля? А, Анеля?
З кожным заездам ў Кракаў да Валеры
Я ўсё больш забываюся ўзор мапідаўскай шпалеры.
Хоць айран не кефір, гранола не каша,
Усё лепш чым без суда сядзець. Скажы, Паша?
І вось я тут як вялікая панда
Спяваю мінорную песню эмігранта,
А мог бы спяваць там, дзе лямпачка не гасне,
Бадзёры марш беларускага вязня.

КОМЕНТАРІ: 822
@user-mu6ye5uq7p
@user-mu6ye5uq7p 7 місяців тому
Я мігрант з Украіны. Усе ўкраінцы разумеюць беларускую. Я часта слухаю тваю песню. Асабліва ў кепскія дні. У тваёй песні душа, якую мы ўсё адчуваем. Жыве́ Белару́сь! Слава Україні! Дзякуй!
@YouareB
@YouareB 6 місяців тому
Усе Беларусы таксама разумеюць украінскую мову)
@user-tk4cd6ep2x
@user-tk4cd6ep2x 5 місяців тому
@maciej4725
@maciej4725 5 місяців тому
Я паляк і таксама разумею.
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 місяці тому
Дзякуй! Слава Украіне!❤
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 місяці тому
​@@maciej4725 Дзякуй! Niech żyje Polska! ❤
@MrFedoss
@MrFedoss 7 місяців тому
Брати-білоруси, хто читає цей коментар - знайте, що ми вас любимо. Геть лукашистів і інших почвар-посіпак!
@Emilia_Pliater
@Emilia_Pliater 5 місяців тому
Дзякуй вам, мы вас таксама любім. ❤️
@Hanna_Bial
@Hanna_Bial 5 місяців тому
🥰
@user-te9zb5em2h
@user-te9zb5em2h 4 місяці тому
Слава Украіне❤
@uncorrectd4930
@uncorrectd4930 3 місяці тому
I мы любiм вас, дарагiя! Слава Украiне i Жыве Вольная Беларусь! 💛💙🤍❤🤍
@yanakovaleva5168
@yanakovaleva5168 3 місяці тому
Дзякуй❤
@malina_by
@malina_by 5 місяців тому
Хто тут таксама пасля інтэрвью Мелказёраву?
@yauhenndtchay7035
@yauhenndtchay7035 10 місяців тому
"Мала хто разлiчваў на такiя вось прыгоды - выязжаў на поўгады, а атрымалася на годы..." Балюча атрымалася... Вялiкi дзякуй з пад Гданьску!
@LesleyKnife
@LesleyKnife 10 місяців тому
Кранальна. Як заўжды, уразіла. І троху балюча....
@Kniazhnami
@Kniazhnami 10 місяців тому
Працягвайце гучаць, калі-ласка, што б не адбывалася, удзячнасць і падтрымка, люблю вашу творчасць
@dasein1458
@dasein1458 6 місяців тому
Jestem Polakiem i słucham waszych piosenek. Dziękuję bardzo. Życzę wszystkim Białorusinom wolności. Jesteście silni i pokonacie zło. Naprawdę wolni możemy być tylko wszyscy razem. Za wolność naszą i waszą. Czekam na moment, gdy tylko będzie można pojechać i odwiedzić wolną Białoruś.
@Hanna_Bial
@Hanna_Bial 5 місяців тому
@user-xf2ko1iu5o
@user-xf2ko1iu5o 4 місяці тому
Dziękuję bardzo! 🤍❤🤍🤝🇵🇱 Polacy, jesteście wspaniałym i cudownym narodem!
@user-te9zb5em2h
@user-te9zb5em2h 4 місяці тому
Dziękujemy za takie ciepłe słowy❤ dziękujemy Polsce i Polakom❤
@JM-fy1co
@JM-fy1co 10 місяців тому
Дзякуй, Сярожа. Эмігранту ад эмігранта ❤
@alinaazaika
@alinaazaika 10 місяців тому
Вау, який класний вайб! Обожнюю вашу мову! Привіт всім вимушеним емігрантам від українки з Гданьська! Тримайтеся ✊🏻 Колись це закінчиться!
@Leagakov
@Leagakov 7 місяців тому
Гэта так доўга адбываецца, што мы ўжо страцілі надзею чакаць.
@kuzyukovich
@kuzyukovich 7 місяців тому
Галоўнае - вы трымайцеся, ваша краіна. Мы любім вас. вітанне з Беларусі
@gririna6467
@gririna6467 5 місяців тому
​@@kuzyukovichі ми кохаємо вас, браття білоруси. Усі ми діти слов'ян, усі ми один народ ❤
@Scriptadiaboly
@Scriptadiaboly Місяць тому
Не це, а війна. І не закінчиться, а ми переможемо
@MargaritaLevchuk
@MargaritaLevchuk 10 місяців тому
Абдымаю! Мы -разам! Вітанкі з Вільні🤍❤️🤍
@aleshulevic2653
@aleshulevic2653 10 місяців тому
Пасла такіх не "тупых песень" сяджу і плачу ў роспачы... хоць сам і ў Беларусі
@notgrace6887
@notgrace6887 10 місяців тому
Трымайцеся!
@Artist-BY
@Artist-BY 10 місяців тому
@kuzyukovich
@kuzyukovich 7 місяців тому
таксама
@user-cq9mb3wg5g
@user-cq9mb3wg5g 10 місяців тому
Сіжу ў Польшчы і слухаю са слязамі на вачах. Не бачыла маму і бабулю ўжо паўтара гады. Хочацца дадому ў вольную краіну🥲 Дзякуй, эмігранту ад эмігранта❤
@illiacyzow8110
@illiacyzow8110 10 місяців тому
💔
@Emelyhip94
@Emelyhip94 10 місяців тому
У мяне такая ж гісторыя, толькі краіна іншая ❤‍🩹 Трымаемся!
@pandionek4288
@pandionek4288 10 місяців тому
Так а какого вы уехали, не дожали? А ведь в случае смены власти в РБ ни одна ....... туда не вернется.
@user-cq9mb3wg5g
@user-cq9mb3wg5g 10 місяців тому
@@pandionek4288 лично я свое отсидела а "дожимать" против вооруженных мужчин больше меня вдвое я не могу извините, я не виновата что многие мужчины не вышли
@svetlanakutkovich745
@svetlanakutkovich745 10 місяців тому
​​@@user-cq9mb3wg5gогда многие сидели типо они вне политики. Мы выходили, мы вышли из своей зоны комфорта, мы вышли из страны. Но мы не обязаны дожимать режим для тех кто вне политики.
@siarzhuk14
@siarzhuk14 10 місяців тому
Як заўжды моцна, няхай і балюча. Дзякуй, Сярога!
@Hanna_Bial
@Hanna_Bial 5 місяців тому
"Там дзе лямпачка не гасне" - зразумеюць не усе...
@drewharvy7609
@drewharvy7609 21 день тому
Так. I я пабачыу́ ту лямпачку. Хоць i не доу́га.
@AlenaSchatzi
@AlenaSchatzi 10 місяців тому
Авохці мне, як балюча. Апошнія кадры, калі герой нібы зьнікае ў натоўпе, -- прам адразу сьлёзы з вачэй. Вы таленавіты чалавек, дзякую вам.
@user-tk4cd6ep2x
@user-tk4cd6ep2x 5 місяців тому
@Marfa-if9bq
@Marfa-if9bq 2 місяці тому
Таксама ў гэты момант слёзы пакаціліся...
@nikolajshurkaev6592
@nikolajshurkaev6592 10 місяців тому
Напэўна, разоў 25 за сёння праглядзеў гэты кліп. Шкада, што нельга ставіць больш чым адну падабайку. Вельмі кранальна. Дзякуй за кліп!
@user-km2gq9nu7x
@user-km2gq9nu7x 10 місяців тому
Дзякуй ад унутранага эмігранта, пане Сярожа! Дзяўбану заўтра гарадзенскага кефіру за вашае здароўе! ❤
@mariahrits6118
@mariahrits6118 10 місяців тому
Спачатку падалося, што ты проста пералічваеш імёны, а потым да мяне дайшло, што гэта пра канкрэтных людзей. Другі дзень не магу перастаць слухаць. І перастаць плакаць...
@someoneelse6976
@someoneelse6976 9 місяців тому
Друже, дякую тобі за пісню! Тепер завжди зі мною на плеєрі. Слухаю час від часу одну її по колу. Вдачі тобі у творчості та житті! : )
@Lilak_85
@Lilak_85 10 місяців тому
Гарна пісня. На гарній білоруській мові. Ми теж зараз емігранти через РаZZію😢
@TheBirkka
@TheBirkka 10 місяців тому
Божачкі, такая тут праўда, і Валера ў Кракаве, і Эміля ва Ўроцлаве, і Ксюша на канцэртах у Еўропе, хіба што я не на Балтыцы, а ў Варшаве, дзякуй велічэнны, Сярожа ❤❤❤
@antos7654
@antos7654 10 місяців тому
Дзякуй з Менску. Апошнія радкі такія беларускія. Ты ці эмігрант, ці вязень..
@0ver9k
@0ver9k 10 місяців тому
Вельмі цёплы трэк, адчуваецца як аўтару баліць і як добра ён адчувае тое ж што шмат іншых вымушаных з'ехаць
@fpmboy
@fpmboy 10 місяців тому
Бяз мокрых вачэй - не магу гэта глядзець. Кастусь - эмiгрант, дзявяты год. Вялiкi дзякуй, Сярожа!
@radzislawgwozdz4204
@radzislawgwozdz4204 10 місяців тому
Вiтаю, Кастусь. Так, прыкра. У Яланах усё па - старому.
@bonaventure1986
@bonaventure1986 10 місяців тому
Дзякуй за выдатную песню, Сяргей! Праслухаў раз 10 запар, з мокрымі вачыма
@homelski
@homelski 10 місяців тому
Прыміце шчырую эмігранцкую падзяку. Здымаю капялюш.
@igorf7977
@igorf7977 10 місяців тому
Більше пісень білоруською мовою❤
@bestoftiktok8950
@bestoftiktok8950 10 місяців тому
Гэта цалкам беларускамоу́ны гурт
@blueberry6601
@blueberry6601 10 місяців тому
Не пісня, а крик душі всіх, хто покинув свою батьківщину
@kuzmakuzmich4246
@kuzmakuzmich4246 10 місяців тому
дзякуй за кранальную песню. i такi яркi клiп. мы абавязкова яшчэ паспяваем пад гiтару у нашым двары🤍❤🤍
@Lahvich
@Lahvich 10 місяців тому
Мда, раскідала нас канешне. Зараз слухаю на пазіцыі бахмутскі накірунак. І ваш твор падымае настрой і тым самым кпд. Вельмі хочацца павярнуцца дамоў! Галоўнае каб людзі былі гатовы ўзяць адказнасць за волю! І нават калі не гатовы падзяляць на часткі мусароў, то хацябы не перашкаджалі гэта рабіць тым хто гатовы! Шкада што няма мілай пані з чароўным голасам) Да перамогі разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
@user-iw6pt9no1n
@user-iw6pt9no1n 10 місяців тому
🙏🙏🙏
@alesjabirovski85
@alesjabirovski85 4 місяці тому
Божачка, хутчэй вяртайцеся дадому. Дзякуй Вам, няхай захоўваюць Вас нябёсы.
@Lahvich
@Lahvich 4 місяці тому
@@alesjabirovski85 дзякуй вялікі
@belarus2024
@belarus2024 16 днів тому
Не памірайце, хлопцы !
@Lahvich
@Lahvich 16 днів тому
@@belarus2024 Героі не паміраюць! Яны ідуць да Багоў вольныя. І жывуць у нашых сэрцах.
@vozh_voice
@vozh_voice 10 місяців тому
ад душы душэўна ў душу. Хадзі, абдыму
@ObviousLife
@ObviousLife 9 місяців тому
One of the best belarusian song. Thanks. Zhive Belarus!
@anastacia5907
@anastacia5907 10 місяців тому
Песня, якая разбіла ўшчэнт і тых хто застаўся, і тых хто з'ехаў. Дзякуй вам вялікі за творчасць, якая яднае❤‍🩹
@VadimMojeiko
@VadimMojeiko 10 місяців тому
У самае сэрцайка, Сярожа! Жыццёва, весела, балюча - па-беларуску :/
@mmarrixs
@mmarrixs 10 місяців тому
Гарна пісня! Жыве Беларусь! Слава Україні!
@user-hz9ti4dc7i
@user-hz9ti4dc7i 8 місяців тому
Жыве вечна! Героям слава!
@dzik_lit
@dzik_lit 10 місяців тому
Ніколі б не падумаў, што мапідаўскія шпалеры адгукнуцца тугой у сэрцы… Дзякуй за сьпеў
@ch3p3
@ch3p3 10 місяців тому
дзякуй, Сярожа, ганаруся быць знаёмым з табой! усё абавязкова будзе добра, вітаначкі з Кіпра🥲будзеш залятаць - залятай у госці!
@pavelFM81
@pavelFM81 10 місяців тому
Вялікі дзякуй ад эмігранта амаль ужо 20 год: “…выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы…” P.S. Якая мова беларуская цудоўная
@Elvis08
@Elvis08 9 місяців тому
Дуже співоча мова, бережіть її. Це у кацапів язик, як у корови. У білорусів та українців - мова.
@alexanderlapko9844
@alexanderlapko9844 10 місяців тому
Трэба спяваць і там, і там. І каб лямпачка гасла па жаданні, і не было палітвязняў. Дзякуй, Сяргей, за песню!
@nastyarubina7015
@nastyarubina7015 10 місяців тому
תודה רבה,🇮🇱 вялікі дзякуй, шаноўны пан Сяргей! Балюча, хапляе за сэрцайка💔😥. Але абавязкова буду пераслухоўваць для натхнення. Трымайцеся, да пабачэння на вольнай Радзіме, браты-беларусы❣
@alesyamelnikova6978
@alesyamelnikova6978 10 місяців тому
Дзякуй за песьню! У яе асаблівая магія - яна вельмі балючая, але немагчыма перастаць яе слухаць і слухаць...
@auldnick2898
@auldnick2898 9 місяців тому
+1000000050000000
@baydet
@baydet 10 місяців тому
Дзякуй вялікі! Акурат сёння разважаў з сястрой аб тым, што гэтая эмігранцкая эмоцыя, якая, здаецца, жыве зараз у кожным беларусе і сціскае нешта у грудзях, патрабуе культурнага артэфакта. І вось Сярожа з'явіўся. Дзякуй! ❤
@LightNiceBand
@LightNiceBand 10 місяців тому
Гарна пісня, та кліп супер !!!
@wnuczka777
@wnuczka777 10 місяців тому
Дзякуй ад эмIгрантаў! Спадабалася! Хай у сапраўдных беларусаў будзе ўсе добра!
@ZhenyaKolobov
@ZhenyaKolobov 10 місяців тому
привет-привет! надеемся на скорейший выход мажорной песни. но и эта прям топчик. слушаю уже 3й раз на повторе. Кате из Лондона привет))
@dzmitrydziamidau3762
@dzmitrydziamidau3762 10 місяців тому
Окремий респект за куплет пра тых, хто пакінуў спачатку Беларусь, а потым Украіну.
@mikhailvesemirovich7191
@mikhailvesemirovich7191 10 місяців тому
Мінімальна пакалдырыць ля дняпроўскіх берагоў 🥲🥲🥲
@user-my5kx8lp5v
@user-my5kx8lp5v 10 місяців тому
Что-то в глаз, наверное, попало, прослезилась ((( и сердце защемило. Видеоряд прикольный. Спасибо, родненькие ❤
@densheleh
@densheleh 10 місяців тому
Дзякуй, спадар, шчыры дзякуй за тое, што робішь 🙏🏻
@thePINTREALE-rn9di
@thePINTREALE-rn9di 10 місяців тому
даун
@Marya-ps1ju
@Marya-ps1ju 9 місяців тому
слухаю ўжо які раз, а слёзы самі цякуць і сціскаецца сэрца ад болю. Дзякуй за песню, у такія моманты моцных пачуццяў разумееш што ўсё яшчэ жывы 💔
@user-by8po7ur4w
@user-by8po7ur4w 10 місяців тому
Чакаем ва Уроцлаве з новым альбомам ❤
@dzivak
@dzivak 10 місяців тому
Сяржук, дзякуй! Чакаем цябе на канцэрце, дзе будуць нашы ўсе святкаваць перамогу!) уууух я не пью асабліва, але напь'юся абавязкова! І буду танчыць пад вашы леашыя песні, якія ўжо ёсць і якія яшчэ будуць напісаны. З павагай ад беларуса!)
@user-so9kb7fx9u
@user-so9kb7fx9u 9 місяців тому
І танчыць, і плакаць, і смяяцца, і абдымаць знаёмых і незнаёмых блізкіх, і зноў, і зноў... 🤍❤️🤍
@user-yk7fr7ch6l
@user-yk7fr7ch6l 9 місяців тому
Такі выдатны твор! Пішы яшчэ! Нармальная ў нас мова, зручная прыгожая, сучасная. Толькі мы доўбні, калі ёю не карыстаемся.
@ninak.1962
@ninak.1962 10 місяців тому
Вельмі круты тэкст, як заўсёды.. Дзякуй за творчасць!
@user-nj9xr1pp6n
@user-nj9xr1pp6n 10 місяців тому
Мадлоба, Сяргей! Трымаемся! Павернемся, вязні выйдуць і зноў пройдзем маршам❤
@alexbuko5758
@alexbuko5758 10 місяців тому
Чым Батумі адметны ад Салонік? Практычна нічым, скажы, Leibonik.
@Thenkde
@Thenkde 10 місяців тому
Пераглядваю ўжо каторы раз. Дзякуй, Сярожа за тваю творчасць!
@d_mosyagina1575
@d_mosyagina1575 10 місяців тому
Файна пісня. Дякую і вітання зі Львова.
@user-sf7zs2gw3h
@user-sf7zs2gw3h 3 місяці тому
Тримайтесь, брати! Все здолаємо, все переможемо! Повернемо нашу землю і домівки. Слава Україні! Жыве Беларусь!
@giovanni5761
@giovanni5761 10 місяців тому
Комент для українців які все зрозуміли😁 Пс 8 років в еміграції Дякую ютуб що нагадав про це)
@user-zt8hb3qs6x
@user-zt8hb3qs6x 10 місяців тому
Дзякую, Сяргей, за добрую песню! На жаль жудасныя абставіны раскідалі нас па белым свеце... Вельмі часта слухаю ў машыне твой запіс з Віцебшчыны з Ганусяй (Вы Лепшыя);)) У тысячны раз твой Сымон шчыміць сэрца, а за акном пралятае бязмежны Казахскі прастор. Давай, Сярога, радуй нас сваёй новай творчасцю! Жыве Беларусь!✌
@user-ip5xd7uo6g
@user-ip5xd7uo6g 10 місяців тому
Вялікі дзякуй ад эмігранта з Унутранай Манголіі. Слухаючы сапраўды пусціў слязу. Шчыры дзякуй за вашу творчасць
@barys_licvinczuk
@barys_licvinczuk 3 місяці тому
Цікава, як цябé туды занéсла
@theRealWildkot
@theRealWildkot 10 місяців тому
Губляюць людзі краіну, губляе Беларусь людзей 😢 Дзякуй за песню.
@adamcus
@adamcus 8 місяців тому
Калі вы няздольныя ўсвядоміць, што Белоруссіяй мы сталі звацца толькі ў выніку маскальскай акупацыі, то выне народ, а быдла
@laddzia
@laddzia 10 місяців тому
Вы абавязкова вернецеся, беларусы! Калі ўжо ўзяліся, то даробім гэтую справу.
@kuzyukovich
@kuzyukovich 10 місяців тому
Сярожа, гэта вельмi выдатна. Вялiкi дзякуй цябе! Працягвай!
@EB-fp9lf
@EB-fp9lf 5 місяців тому
Дзякуй за добрую песню! Вітанкі з Нямеччыны! Абдымаю ўсіх каму прыйшлося праз вайну ці рэпрэсіі пакінуць родныя мясціны!
@halina1684
@halina1684 10 місяців тому
Вашы песьні в унісон з маёй душой. Яшчэ заспяваем разам на Траецкім. ❤
@Emelyhip94
@Emelyhip94 10 місяців тому
Дзякуй, паплакала. Апошні мой канцык у Беларусі быў Ляйбонік у Гомлі...😥 Спадзяюся спяем яшчэ разам з вамі гэту песню ў Беларусі
@Brave_Lion
@Brave_Lion 8 місяців тому
Дзякуй. Проста дзякуй. Ніколі не чуў твае песні дагэтуль, а тут раптам у самае сэрдца і музыка, і голас, і тэксты. Нічога не скончылася, ўсё толькі пачынаецца. І 2020 год будзе падмуркам нашай будучыні.
@MrBoogie
@MrBoogie 9 місяців тому
Господи, всё бы отдал за то, чтобы эта песня не была настолько актуальной и жизненной для стольких людей, включая и меня...
@alesjabirovski85
@alesjabirovski85 4 місяці тому
Раскіданыя па ўсім свеце нашыя беларусікі, а душа так баліць.
@user-ft7bq1zb4c
@user-ft7bq1zb4c 3 місяці тому
​​@@alesjabirovski85В 44 из Минска Ваши с немцами также переехали кто в США, кто в Канаду, кто-то в Аргентине 😂
@lolatank8328
@lolatank8328 4 дні тому
@@user-ft7bq1zb4cда их выпнули русская советская армия отжав дома и сослав на север тех , кто не смог сбежать. Моя семья уезжает из-за российской стороны второй раз . Насилие было применено как в первый ( и изнасилование ) так и во второй раз ( без изнасилования, но сломав челюсть 16-летнему , который катался во дворе вообще с другом и не был на протесте ) .
@Happy-rj7om
@Happy-rj7om 9 місяців тому
Разгядаю Вроцлаўскіх гномаў i пускаю слязу пад песню эмiгранта. Але ўсё лепш чым без суда сядзець
@kyliamet
@kyliamet 10 місяців тому
Дзякуй за песню. Наўпрост у сэрца 😢
@user-dw2dh6qk1q
@user-dw2dh6qk1q 10 місяців тому
Дзякуй Вам, ажно да слёз. Павяртайцеся хутчэй, бо адзін я не здолею ўвесь кефір спатрэбіць.
@dostanleelnatsod5557
@dostanleelnatsod5557 9 місяців тому
випадково натрапив на пісню і зайшла, зараз не репіті у спотіфай. можливо десь ліпше й краще, сонце світить яскравіше й ракети не падають, але це місце не замінить дім
@pierapiolka
@pierapiolka 10 місяців тому
Дзякуй за выдатную песню. Сэрца разбіла ўшчэнт 💔💔💔
@JM-fy1co
@JM-fy1co 10 місяців тому
"хоць айран і не кефір, гранола не каша, усё лепш, чым без суда сядзець" пфффф, у часы роспачы, калі ўжо набываю квіткі дадому, буду ўзгадваць гэты радок
@Lahvich
@Lahvich 10 місяців тому
Дзякуй за вашу творчасць! Вельмі файна атрымалася!
@mogreen8087
@mogreen8087 10 місяців тому
нічога браты, мы яшчэ вернемся як птушкі па вясне, каб будаваць, каб спяваць, каб жыць бо любоу́ мацнейшая за смерць
@Zmitrok13
@Zmitrok13 10 місяців тому
Дзякуй вялікі ад унутранага эмігранта!
@Trisolnca
@Trisolnca 10 місяців тому
Дзякуй шчыры ад эмiгрантаў эмігранту! Кожны будзе дома!
@user-ey1cr4yc5c
@user-ey1cr4yc5c 10 місяців тому
Прывітанне з Хайфы. Гэта пра ўсіх нас, вельмі прыгожа і балюча...
@1kit
@1kit 8 місяців тому
Алмазны фронт ван лав
@Pavel-yt9ch
@Pavel-yt9ch 2 місяці тому
Привет из Израиля. Три года здесь. Вчера друзья из Беларуси, зная о моей любви к белорусскому языку, прислали ссылку. Только одно слово. Спасибо. Жыве Беларусь.
@jontihij451
@jontihij451 10 місяців тому
Супер! Шчырае прывiтанне з Шчучыншчыны)) Мы яшчэ зустрэнемся у Ваукавыску i заспяваем пра ксенаморфа. I сэкс з барадатым мужчынам абавязкова. I Касiнерау... i усё iншае.
@user-ml1tx5qb9z
@user-ml1tx5qb9z 10 місяців тому
Цудоўная кампазіцыя. Дзякуй табе за кожнае слова,за кожнае зразумелае да болю.😢
@heigsu
@heigsu 10 місяців тому
Ох, блін, проста нажом ды па сэрцу. Але лепш так, чым бадзеры марш. Чакаем альбом. Дзякуй вялікі❤
@pepsichka
@pepsichka 10 місяців тому
Я не плачу, гэта дождж над Варшавай 🥺
@some1overthere1
@some1overthere1 3 місяці тому
И над Сербией.
@fv5778
@fv5778 10 місяців тому
Дзякуй вам вялікі за песню. Немагчыма спыніцца слухаць
@leshii4774
@leshii4774 10 місяців тому
Дзякую! Калі мы сыходзіў у канцы я адчуваю як Беларусы раствараюцца у нідзе.....
@ivannapliskova
@ivannapliskova 10 місяців тому
Як моцна!!!!! У самое сэрца!❤дзякуй!!!!
@NatkOrient
@NatkOrient 10 місяців тому
Дзякуй за трек ад Наташы, яка жыве каля акіяну ) Выпускай яшчэ!
@gutorova
@gutorova 10 місяців тому
Спасибо за песню, Сергей. То ли чувствительными становимся со временем, то ли опять в самое сердце…
@nikita_kraev
@nikita_kraev 10 місяців тому
усе пачуцці, якія я пытаўся патлумачыць сябрам, ужо тут, у песне. Дзякуй 🤍💔🤍
@user-xi1uz4ed8l
@user-xi1uz4ed8l 10 місяців тому
Дзякуй вялікі за гэту песню і тваю творчасць наогул ❤
@user-ph6wy2nx7p
@user-ph6wy2nx7p 10 місяців тому
Сяргею, красава! Дзякуй вялікі! Плёну і поспехаў па жыцці! 👋 🔥 👍
@user-fs1kz1qy4u
@user-fs1kz1qy4u 10 місяців тому
Дзякуй, выдатная песьня, цудоўны кліп
@klepa6979
@klepa6979 10 місяців тому
У самае сэрца ❤‍🩹 Дзякуй!
@magnus_hase
@magnus_hase 10 місяців тому
Зашчаміла душу. Дзякуй. ❤‍🩹
@babka-v-kedax
@babka-v-kedax 10 місяців тому
Дзякуй, сусед!!! Рэфлексуемо разам і ўсё будзе файна!!
@Tadevush
@Tadevush 10 місяців тому
Цудоўнейшыя і песня, і кліп. Дзякуй, Сяргей!
@Whiterabbit1701
@Whiterabbit1701 10 місяців тому
Эмигранцкі лайк, дзякуй, Сярожа. Усё будзе, беларусы.
Leibonik - Цыцы
4:58
Oksana Romanets
Переглядів 40 тис.
Leibonik - Slimak
3:11
Siarhei Bashlykevich
Переглядів 58 тис.
ФОКУС С ЧИПСАМИ (секрет)
00:44
Masomka
Переглядів 4,1 млн
Эффект Карбонаро и пончики
01:01
История одного вокалиста
Переглядів 3 млн
1 класс vs 11 класс (рисунок)
00:37
БЕРТ
Переглядів 4 млн
Эмигрант
1:35
Соня Шац - Topic
Переглядів 51 тис.
KaS - Ровар [Official Video]
5:19
KaS
Переглядів 34 тис.
Аня Шаркунова - Песня счастливых людей
5:45
Вася Обломов - Теперь далеко отсюда (ПРЕМЬЕРА)
3:49
Vasya Oblomov I Вася Обломов
Переглядів 819 тис.
Nogu Svelo! - Waltz of Birds Flying Away
4:31
Nogu Sveló!
Переглядів 859 тис.
IRDORATH (BY) - ZORAMI
5:37
Irdorath BY
Переглядів 91 тис.
NIZKIZ - Небяспечна (2018) - official music video
4:02
Дай Дарогу! - Экстремист (2023)
4:01
Дай Дарогу!
Переглядів 374 тис.
NЮ - Никто (Официальная премьера трека)
2:36
JONY, HammAli - Наверно ты меня не помнишь
3:08
HammAli & Navai
Переглядів 6 млн
OXXXYMIRON - КТО УБИЛ МАРКА?
10:32
oxxxymironofficial
Переглядів 13 млн
HammAli x Navai x Jah Khalib - Боже, как завидую
2:42
Ramil’, Rompasso - Убей меня
2:39
Ramil'
Переглядів 408 тис.
Wellboy - Вишні 🍒
3:04
Wellboy
Переглядів 4 млн