Переглядів 4,852
«Вольны хор» выконвае гімн «Пагоня» (музыка Мікалая Шчаглова-Куліковіча, словы Максіма Багдановіча). Гэтая песня - фрагмент з анлайн-канцэрта «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Глядзець канцэрт цалкам: • Вялікі канцэрт «Вольна...
Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску:
/ @symbal_by
Падтрымаць «Вольны хор» і стварэнне новых песень можна тут: donationalerts.com/r/volnychor
Спампаваць бясплатна спеўнікі, якімі карыстаецца «Вольны хор», можна тут: symbal.by/spieuniki/
Падпісвайцеся на старонкі «Вольнага хору» ў сацыяльных сетках:
/ volnychor
/ volnychoir
/ volnychoir
Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:
/ symbalby
/ symbalby
t.me/symbalby
/ symbalby
symbal_by
ok.ru/symbalby
/ symbalbybelarus
/ symbalby
Тэкст песні:
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!