Краму Symbal.by забілі, але верым, што яна некалі ўваскрэсне (падрабязней у апісанні да відэа)

  Переглядів 2,273

symbal.by

symbal.by

3 роки тому

Нам цяжка пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін: symbal.by/bye/
Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арэндаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў.
На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае: symbal.by/products/elektronny...
Набываючы гэтыя электронныя тавары - вы дапамагаеце нашай камандзе ў мінімальным фармаце працягваць сваю дзейнасць, весці сацыяльныя сеткі, аплочваць штрафы ды іншыя выдаткі для захавання кампаніі.
Што мы маем на дадзены момант:
1. З чэрвеня 2020 года не змянілася сітуацыя з памяшканнем на пр-це Машэрава, 18:
- нам так і не вярнулі 419 цішотак «ПСІХОЗ%», хоць былі сплочаныя штрафы пасля праверкі падатковай, а самыя цішоткі прайшлі экспертызу і ў гэтых вырабах не было знойдзена парушэнняў,
- нам так і не вярнулі бел-чырвона-белыя сцягі, канфіскаваныя ў часе праверкі на вытворчасці ў чэрвені 2020 года,
- нам так і не вярнулі сотні метраў чырвонай тканіны, канфіскаванай у швейных вытворцаў, з якімі мы супрацоўнічалі,
- нам так і не ўзгаднілі сістэму пажарнай бяспекі ў памяшканні на пр-це Машэрава, 18, нават пасля поўнай яе пераробкі згодна з самымі апошнімі нормамі,
- нам так і не знялі забарону на выкарыстанне памяшкання на пр-це Машэрава, 18 для рознічнага гандлю.
2. Нягледзячы на ўсе цяжкасці мы працягвалі працу інтэрнэт-крамы да 30 студзеня 2021 года, пра гэтым:
- няспынныя адбываліся праверкі розных дзяржаўных службаў у нашых партнёраў,
- за 5 апошніх месяцаў мытня не выпусціла з Беларусі і не вярнула нам больш за 200 пасылак нашых пакупнікоў,
- фіналам стала наведванне АБЭЗ, калі былі затрыманы і адпраўлены на суткі чатыры нашыя супрацоўнікі, канфіскаваны ўвесь тавар, тэхніка і дакументы кампаніі.
На дадзены момант розныя дзяржаўныя органы ўтрымліваюць нашыя тавары і рэчы на агульную суму больш за 50 тысяч рублёў. Пры гэтым не паведамляючы пра іх далейшы лёс і статус.
Мы не бачым сэнсу працягваць працу крамы ў сённяшніх умовах па некалькіх прычынах:
- Symbal.by ствараўся, каб пашыраць і папулярызаваць першыя дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы Беларусі - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, а самастойна адмовіцца ад іх мы не можам,
- усе абаротныя сродкі, якія ў нас былі, засталіся ў канфіскаваным тавары і ўкладаць новыя сродкі, каб зноў у любы момант прыйшлі і ўсё забралі - не хочацца,
- місія на дадзены момант выканана: сваёй сямігадовай дзейнасцю мы даказалі, што ёсць у беларусаў свая мова, свая гісторыя і свае сімвалы, якія яны сапраўды любяць, паважаюць і гатовыя за іх змагацца.
І мы дакладна ведаем: забараняй не забараняй, але ў мільёнаў беларусаў сэрцы БЧБ-колераў ужо назаўжды. 70 гадоў у савецкім саюзе бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі пад татальнай забаронай. І што? Не дапамагло. Рэспубліка Беларусь у выніку была абвешчана незалежнай краінай к 1991 годзе пад гэтымі сімваламі. Так было і так будзе!
Да закрыцця ў нашай кампаніі працавалі 11 чалавек і большасці з іх шукаюць новую працу. Калі вам патрэбныя добрыя і адказныя спецыялісты, то пакідаем іх кантакты тут:
Герман Вярцінскі, vertinskiy1997@gmail.com, тг: @hermanvertinskiy - 23 гады, вышэйшая эканамічная адукацыя, фінансы і крэдыт. Беларуская, руская, англійская мовы. Працоўны досвед: крэдытны аналітык малога і сярэдняга бізнэсу, спецыяліст па маркетынгу.
Вольга Ігнатовіч, olga.2301i@yandex.by - 30 гадоў, вышэйшая педагагічная адукацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, журналіст. Мовы: беларуская, руская. Працоўны досвед: спецыяліст па каардынацыі продажаў, прадавец-кансультант.
Анастасiя Трафiмчык, ntrafimchyk@gmail.com - 27 гадоў, вышэйшая педагагічная адукацыя. Мовы: беларуская, руская. Працоўны досвед: настаўніца пачатковай школы, спецыяліст па каардынацыi продажаў, прадавец-кансультант.
Дзяніс Буранка, dzyaniska91@mail.ru - 29 гадоў, вышэйшая юрыдычная адукацыя. Працаваў у краме кур’ерам. Гатовы вучыцца таргету і СММ. Да падзей лета 2020 года служыў у сілавых структурах.
Як нас падтрымаць? Некалькімі спосабаў:
- набыць адзін ці некалькі электронных тавараў на нашым сайце (вы можаце выбраць пэўную колькасць такіх тавараў і аплаціць карткай ці праз АРІП (ЕРИП) з любой краіны): symbal.by/products/elektronny...
- далучыцца да спонсарскай падпіскі на ютуб-канале Symbal.by з любой краіны, бо мы працягваем развіваць усе нашыя сацыяльныя сеткі: / @symbal_by
Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:
/ symbalby
/ symbalby
t.me/symbalby
/ symbalby
symbal_by
ok.ru/symbalby
/ symbalbybelarus
/ symbalby

КОМЕНТАРІ: 47
@symbal_by
@symbal_by 3 роки тому
Дзякуй мікрараёну Чкалаўскі за добрыя словы і падтрымку. На нашым сайце мы пакінулі некалькі электронных тавараў з сыходнымі макетамі і дызайнамі ў pdf-файлах, якія раней былі рэальнымі рэчамі: кнігі, паштоўкі, торбы, цішоткі ды іншае: symbal.by/products/elektronnyya-tavary/
@andreipratasevish2065
@andreipratasevish2065 3 роки тому
Мы адродзем нашу дзяржаву!І ўсе будуць вольнымі і дзякуючы такім спадарам,мы будзем самымі лепшымі ў свеце!Дзякуй краме за вашу беларускасць!!!
@user-mv4mf8ht1g
@user-mv4mf8ht1g 3 роки тому
Держитесь, ребята! Еще детям и внукам будем рассказывать о маленьком магазине, который вошел в большую истории родной страны. Будем вас поддерживать и ждать вашего открытие, когда Лукоморье спадет с нашей земли♥️ Ни один фашистский режим не закончил хорошо, и этот не будет исключением. Вы молодцы. Молодые, креативные, смелые патриоты, истинные беларусы!
@user-ri4ix1bq4k
@user-ri4ix1bq4k 3 роки тому
Салидарнасьць--наша зброя!
@pom1d0rka
@pom1d0rka 3 роки тому
Трымайцеся! Усё будзе добра!
@maybe8742
@maybe8742 3 роки тому
Жыве Беларусь!!!
@user-cf7il8fz2i
@user-cf7il8fz2i 3 роки тому
Трымайцеся ✌️✌️✌️✊
@user-fm7bl3ru6b
@user-fm7bl3ru6b 3 роки тому
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!
@slavapuhach8873
@slavapuhach8873 3 роки тому
Жыве вечна!!!
@wizardboyyou2249
@wizardboyyou2249 3 роки тому
Ребята, держитесь! Вы невероятные, свободные беларусы!
@user-jz8mv1no6h
@user-jz8mv1no6h 3 роки тому
Ніхто не адваюе нам нашы чалавечыя і народныя правы акрамя нас саміх!
@user-zs8np5uv4g
@user-zs8np5uv4g 3 роки тому
мы пачте на теже каналі патпісані
@BelarusianWorld
@BelarusianWorld 3 роки тому
@@user-zs8np5uv4g, Ты на якой мове, алегафрэн, пішаш?
@user-zs8np5uv4g
@user-zs8np5uv4g 3 роки тому
@@BelarusianWorld 🖕😆🖕
@Wesley4821
@Wesley4821 3 роки тому
Вельмі добрая крама. Я тут набыў 5 тамоў кніг Святланы Алексіевіч на беларускай мове, сцяг і сцяжок настольны, налепкі з беларускай сімволікай. Усё гэта мне у ЗША дасылалі з крамы пасылкамі. Мне вельмі спадабалася праца крамы. Настаў цяжкі час для усёй краіны: уладу захапіў прайграўшы выбары чалавек, які з’яўляецца ЗДРАДНІКАМ інтарэсаў нацыі, САДЫСТ, які здзекваецца над грамадзянамі краіны, ЗАБОЙЦА, які даваў загады на знішчэнне людзей, якія былі не згодны зь яго метадамі кіравання, зь яго палітыкай, ПЕДАФІЛ і РАСПУТНІК, які карыстаецца сексуальнымі паслугамі амаль што дзяцей і у яно нараджаецца сын не ад шлюбу з зарэгістраванай жонкі. Такі чалавек не мае ніякага маральнага і законнага права быць прэзідэнтам краіны, пакуль не адкада па суду за усі свае злачынствы і суд не здыме зь яго судзімасць. Я, беларус па нараджэнню, прызываю сваіх землякоў поацягваць акцыі пратэсту да таго часу, пакуль Лукашэнка не будзе арыштаваны і асуджаны за усі яго злачынствы. Пакуль усі яго міністры, насілавікі, чыноўнікі, суддзі, праеуооры, следчыя не будуць прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы. Прызыааю усіх ДОБРАСУМЛЕННЫХ ГРАМАДЗЯН НЕ ВЫКОНВАЦЬ НІЯКІХ ЗАГАДАЎ, ЗАКОНАЎ, РАСПАРАДЖЭННЯЎ ні Лукашэнкі, ні яго міністраў, ні губернатараў і мэраў,- нікога з прадстаўнікоў ХУНТЫ да таго часу, пакуль абраны прэзідэнт краіны СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ не дасць нам свае загады і распараджэнні! ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ І НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ! ✊❤️✌️
@user-oc5jm5wi2l
@user-oc5jm5wi2l 3 роки тому
смешной пингвин
@user-hn6og3gg5n
@user-hn6og3gg5n 3 роки тому
✊🔥
@Hliadac
@Hliadac 3 роки тому
Спадзяюся, што гэтае "некалі" надыйдзе вельмі хутка ❤
@alek2333
@alek2333 3 роки тому
Спасибо за вашу работу. Видео в топ!
@user-nj6dl2ne4b
@user-nj6dl2ne4b 3 роки тому
Жыве Беларусь
@user-ic3wk3hb4u
@user-ic3wk3hb4u 3 роки тому
♥️
@AntohinSky
@AntohinSky 3 роки тому
Мы з вамi!
@yuriymakas1683
@yuriymakas1683 3 роки тому
✊👋 See you soon!
@symbal_by
@symbal_by 3 роки тому
Нам цяжка пра гэта пісаць, але з сакавіка афлайн- і анлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін: symbal.by/bye/
@nanaika5702
@nanaika5702 3 роки тому
А мы подождем!!!
@barsik11
@barsik11 3 роки тому
97%
@user-fh8lg1fw4d
@user-fh8lg1fw4d 3 роки тому
Ні вы адны. Шкада, добрая крама была. Як і астатнія па краіне.
@user-zs8np5uv4g
@user-zs8np5uv4g 3 роки тому
уже чакайм до наша пермога і занава аткрыцця ваша крама
@BelarusianWorld
@BelarusianWorld 3 роки тому
На якой мове ты пішаш?
@user-zs8np5uv4g
@user-zs8np5uv4g 3 роки тому
@@BelarusianWorld на мова што ракам ставйт цябе 🦀😁
@BelarusianWorld
@BelarusianWorld 3 роки тому
@@user-zs8np5uv4g, Ты на якой мове, алегафрэн, пішаш?
@milanmesic4180
@milanmesic4180 3 роки тому
Živjela Bjelorusija!!!!! Pozdrav iz Hrvatske!!!!! 🔴🔴🔴🔴🔴🔴 ⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️ ⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️ ❤️❤️❤️ 🔴🔴🔴🔴🔴🔴 🔵🔵🔵🔵🔵🔵 ⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️⚪️
@schatz6751
@schatz6751 3 роки тому
Стададау́няй літоу́скай Пагоні не разбіць не стрымаць!
@L_a_d_a_
@L_a_d_a_ 3 роки тому
☝️Всего через 6 месяцев после совместной победы во Второй мировой Запад поставил СССР на одну доску с фашизмом Сегодня - интересный юбилей: 75 лет знаменитой фултонской речи Уинстона Черчилля, от которой обычно принято отсчитывать начало Холодной войны.
@schatz6751
@schatz6751 3 роки тому
Не некалі васкрэсне, а ХУТКА..!
@user-oc5jm5wi2l
@user-oc5jm5wi2l 3 роки тому
в лесу теперь торгуют?
@giada9683
@giada9683 3 роки тому
Жыве Беларусь!!!
@user-vz1lr7rj4n
@user-vz1lr7rj4n 3 роки тому
Жыве Беларусь!!!
GADGETS VS HACKS || Random Useful Tools For your child #hacks #gadgets
00:35
Анита просто на химии, поэтому такая сильная
00:21
Женя Лизогуб SHORTS
Переглядів 2,7 млн
Уральские пельмени  Бабушкины кошки
7:59
Геннадий Геннадий
Переглядів 197 тис.
Уральские Пельмени - Семейка
1:12:29
Терапия юмором↺
Переглядів 1 млн
GADGETS VS HACKS || Random Useful Tools For your child #hacks #gadgets
00:35